Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зоа-, заа-

(гр. zoon = жывёла)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «заалагічны» або паказвае на адносіны да жывёльнага свету.

зоаантрапано́зы

(ад зоа- + антрапанозы)

тое, што і антрапазаанозы.

зоаветэрына́рны

(ад зоа- + лац. veterinarius = жывёльны)

які датычыць гадоўлі, лячэння і выкарыстання жывёл.

зоагані́дыі

(ад зоа- + ганідыі)

клеткі некаторых водарасцяў і грыбоў, здольныя рухацца ў вадзе пры дапамозе жгуцікаў.

зоагеагра́фія

(ад зоа- + геаграфія)

навука, якая вывучае размеркаванне, размяшчэнне жывёл на зямным шары.

зоагео́граф

(ад зоа- + географ)

спецыяліст у галіне зоагеаграфіі.

зоагігіе́на

(ад зоа- + гігіена)

навука аб ахове здароўя жывёл.

зоамарфі́зм

(ад зоа- + -марфізм)

уяўленне багоў у вобразе жывёл у даўніх рэлігіях; папярэднічала, а часам і спадарожнічала антрапамарфізму.

зоамеліяра́цыя

(ад зоа- + меліярацыя)

паляпшэнне прыродных і антрапагенных аб’ектаў шляхам выкарыстання абарыгенных або інтрадукаваных відаў жывёл.

зоапалеантало́гія

(ад зоа- + палеанталогія)

тое, што і палеазаалогія.