Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зо́на

(лац. zona, ад гр. zone = пояс)

прастора, раён, тэрыторыя паміж якімі-н. граніцамі, характарызуецца агульнымі адзнакамі (напр. арктычная з., лясная з., бяз’ядзерная з.).

зонг

(англ. song = песня)

від балады, часта парадыйнага, гратэскнага характару з бадзяжніцкай тэматыкай, блізкай да джазавага рытму, якая змяшчае вострую сатыру і крытыку грамадства; выконваецца ў выглядзе інтэрмедыі або аўтарскага каментарыя.

зонд

(фр. sonde)

1) медыцынскі інструмент ў выглядзе трубачкі, якая ўводзіцца ўнутр арганізма з дыягнастычнай ці лячэбнай мэтай;

2) металічны бур для даследавання падглебы;

3) невялікі паветраны шар з самапісным прыстасаваннем для вывучэння верхніх слаёў атмасферы.

зо́ндэрбунд

(ням. Sonderbund = асобы саюз)

палітычны саюз сямі кансерватыўна-каталіцкіх швейцарскіх кантонаў у 1845—1848 гг., які супрацьстаяў імкненню пратэстанцкіх кантонаў да цэнтралізацыі і правядзення ліберальных рэформ (параўн. зібербунд).