Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

во́рвань

(рус. ворвань, ад ст.шв. narhval)

тлушч, здабыты з марскіх жывёл.

ворс

(перс. vars = волас)

кароткі начос на паверхні некаторых тканін.

во́рчык

(польск. orczyk, ад ням. Ortsheit)

прыналежнасць запрэжкі: палка з жалезным круком пасярэдзіне, за якую зачэпліваюць пастронкі.