Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каміка́дзе

(яп. kamikaze = вецер багоў)

1) лётчык-смяротнік у японскай арміі ў перыяд другой сусветнай вайны, які ішоў на смерць разам з накіраваным на цэль самалётам;

2) перан. самаахвярны фанатык-смяротнік.

каміла́ўка

(гр. kamelaukion)

высокі цыліндрычны галаўны ўбор з аксаміту як знак адрознення ў праваслаўных свяшчэннікаў.

камільфо́

(фр. comme il faut = літар. як належыць)

адпаведнасць правілам свецкай прыстойнасці ў дваранска-буржуазным асяроддзі.

камі́н

(ням. Kamin < лац. caminus, ад гр. kaminos = печ)

1) печ у пакоях з шырокай адкрытай топкай;

2) электрычны або газавы прыбор для абагрэву пакоя.

камісава́ць

(рус. комиссовать, ад лац. commissio = камісія)

вызваляць на медыцынскай камісіі ад ваеннай службы, работы па стану здароўя.

каміса́р

(с.-лац. commissarius)

1) службовая асоба, надзеленая ўрадам якімі-н. спецыяльнымі паўнамоцтвамі (напр. ваенны к.);

2) ураднік са спецыяльнымі абавязкамі на тэрыторыі Беларусі ў 16—17 ст.

каміса́рыя

(ісп. comisaria)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калумбіі.

камісарыя́т

(фр. commissariat)

установа, на чале якой стаіць камісар 1 (напр. раённы ваенны к.).

камі́сія

(польск. komisja, ад лац. commissio)

1) часовы орган з выбарных або прызначаных асоб са спецыяльнымі задачамі і даручэннямі (напр. выбарчая к., экзаменацыйная к.);

2) орган дзяржаўнага кіравання з пэўнымі функцыямі (дзяржаўная планавая к.);

3) даручэнне купіць або прадаць што-н. з пэўнай аплатай за паслугу (напр. здаць рэчы на к.).

камісіяне́р

(фр. commissionnaire)

асоба, якая выконвае гандлёвыя даручэнні за пэўную плату; пасрэднік у здзелцы за кошт камітэнта, але ад свайго імя.