Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

камендо́р

(англ. commander)

матрос-артылерыст у рускім флоце (18 ст. — 1917 г.) і флотах некаторых іншых дзяржаў.

каменсалі́зм

(ад фр. commensal = сатрапезнік, ад лац. com = сумесна + mensa = стол)

форма сумеснага жыцця жывёл розных відаў, пры якой адзін арганізм жыве за кошт другога, не робячы яму шкоды (напр. рыба-прыліпала на целе акулы); к. больш блізкі да сімбіёзу, чым да паразітызму 1.

каменса́лы

(фр. commensal = сатрапезнік)

жывёлы, якія жывуць на целе ці ў поласці цела іншых жывёл, маючы ад гэтага карысць і не робячы шкоды гаспадару.

камента́рый

(лац. commentarius)

1) тлумачэнні, паясненні да якога-н. друкаванага тэксту (напр. к. да твораў К. Чорнага);

2) тлумачэнні і крытычныя заўвагі з выпадку якой-н. падзеі (гістарычнай, палітычнай, спартыўнай і інш.).

камента́тар

(лац. commentator)

той, хто каменціруе што-н.; аўтар каментарыя (напр. к. па знешнепалітычных пытаннях).

каменці́раваць

(лац. commentari)

1) даваць каментарый да якога-н. тэксту (напр. к. вершы М. Багдановіча);

2) абмяркоўваць што-н., рабіць свае заўвагі аб чымн. (напр. к. спектакль).

ка́мера

(лац. camera)

1) памяшканне асобага, спецыяльнага прызначэння (напр. к. для хавання багажу, турэмная к.);

2) закрытая прастора ў якой-н. машыне, прыборы, збудаванні (напр. к. фотаапарата, к. шлюза);

3) унутраная гумавая абалонка пад шынай аўтамабіля, пакрышкай мяча, якая напампоўваецца паветрам.

камералі́стыка

(ням. Kameralistik, ад п.-лац. camera = казна)

цыкл адміністратыўных і эканамічных дысцыплін, якія ў 17—18 ст. выкладаліся ў універсітэтах Германіі і іншых еўрапейскіх краін з мэтай падрыхтоўкі кіраўнікоў буйных гаспадарак.

камера́льны

(с.-лац. cameralis = пакаёвы)

які праводзіцца ў кабінеце, лабараторыі;

к-ыя работы — апрацоўка матэрыялаў, сабраных у выніку палявых тапаграфічных, геалагічных і іншых даследаванняў;

к-ыя навукі — тое, што і камералістыка.

ка́мера-абску́ра

(лац. camera obscura = цёмны пакой)

прататып фотаапарата ў выглядзе закрытай скрынкі з невялікай адтулінай у сценцы, якая з’яўляецца аб’ектывам.