Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэкампрэ́сія

(ад дэ- + кампрэсія)

1) паступовае змяншэнне ціску, які дзейнічае на вадалазаў пры пад’ёме іх з глыбіні;

2) хваравіты стан, які ўзнікае ад рэзкага паніжэння ціску навакольнага паветра.

дэка́н

(ням. Dekan, ад лац. decanus = дзесятнік)

1) кіраўнік факультэта ў вышэйшай навучальнай установе;

2) старшы ксёндз, які назірае над некалькімі прыходамі;

3) тое, што і дуаен.

дэкана́т

(ням. Dekanat, ад с.-лац. decanatus)

кіраўніцтва факультэта на чале з дэканам, а таксама памяшканне, дзе яна знаходзіцца.

дэканта́цыя

(фр. décantation, ад decanter = зліваць, сцэджваць)

зліванне вадкасці з асадку пасля адстойвання або цэнтрыфугавання.

дэкапі́раваць

(фр. décaper = ачышчаць металы)

выдаляць плёнку вокіслаў з паверхні металічных вырабаў траўленнем слабым растворам кіслаты ці цыяніду перад гальванастэгіяй.

дэкапіта́цыя

(ад дэ- + лац. caput, -pitis = галава)

1) адчляненне галавы ў жывёл у час фізіялагічных і біяхімічных доследаў;

2) выдаленне пункта росту сцябла ў раслін.

дэкапо́ды

(ад дэка- + -поды)

1) дзесяціногія ракападобныя (крэветка, краб, амар, лангуст);

2) атрад марскіх драпежных галаваногіх малюскаў (цэфалаподаў) з мешкападобным целам і размешчанымі на галаве дзесяццю шчупальцамі (сепія, кальмар), параўн. актаподы.

дэкарава́ць, дэкары́раваць

(фр. décorer, ад лац. decorare)

прыгожа афармляць што-н., напр. будынак, памяшканне.

дэкара́тар

(фр. décorateur, ад лац. decorare = упрыгожваць)

1) мастак, які піша дэкарацыі;

2) спецыяліст па афармленні будынкаў, паркаў і інш. (напр. садоўнік-д.).

дэкараты́уны

(фр. décoratif, ад лац. decorare = упрыгожваць)

1) эфектны, маляўнічы, прызначаны для ўпрыгожвання (напр. д-ыя расліны, д-ае афармленне);

2) перан. ненатуральны, штучны; паказны.