Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

калн

(латыш. kalns)

марэнны ўзгорак, града.

кало́дый

(н.-лац. collodium, ад гр. kollodes = клейкі)

густы клейкі раствор нітрацэлюлозы ў сумесі спірту і эфіру; выкарыстоўваецца ў медыцыне і фатаграфіі.

кало́ід

(ад гр. kolla = клей + -оід)

некрышталізаванае рэчыва (бялок, крухмал, клей і інш.), растворы якога не праходзяць праз жывёльныя і раслінныя перапонкі.

кало́ідны

(ад калоід)

які мае адносіны да калоіду, з уласцівасцямі калоіду (напр. к. раствор).

кало́н1

(лац. colonus = земляроб)

1) арандатар невялікага ўчастка зямлі ў буйнога землеўладальніка ў Стараж. Рыме;

2) прадстаўнік розных катэгорый сялянства (батрак, здольшчык, паўпрыгонны арандатар і інш.) у раманскіх краінах і ў Лац. Амерыцы.

кало́н2

(ісп. colon)

грашовая адзінка Коста-Рыкі, роўная 100 сентыма, і Сальвадора, роўная 100 сентава.

кало́на

(фр. colonne, ад лац. columna)

1) збудаванне ў выглядзе слупа, якое служыць апорай ці дэкаратыўна-мастацкім элементам у будынку, а таксама ўзводзіцца як манумент у памяць якой-н. падзеі;

2) воінскі строй, глыбіня якога большая за яго шырыню або роўная ёй; парадак пастраення войск, пры якім падраздзяленні стаяць або рухаюцца адно за адным на пэўнай дыстанцыі;

3) група людзей або машын, трактароў і інш., якія размешчаны або рухаюцца выцягнутай лініяй, адзін за адным (напр. к. дэманстрантаў, к. аўтамашын).

кало́неіс

(н.-лац. caloneis)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана ў прэсных і саланаватых водах.

кало́нія

(лац. colonia = пасяленне)

1) краіна, якая гвалтоўна захоплена і эксплуатуецца імперыялістычнай дзяржавай;

2) пасяленне перасяленцаў з іншай краіны, вобласці (напр. грэчаская к. на чарнаморскім узбярэжжы);

3) згуртаванне землякоў у чужым горадзе, чужой краіне;

4) месца жыхарства асоб, паселеных разам з пэўнай мэтай (лячэбнай, выхаваўчай, працоўнай);

5) сукупнасць арганізмаў, якія жывуць злучаныя адзін з адным (напр к. каралаў).

калонты́тул

(ад фр. colonne = калонка + тытул)

загаловачныя звесткі, што змяшчаюцца ў некаторых выданнях над тэкстам старонкі (прозвішча аўтара, назва кнігі або часопіса, асобнага артыкула, раздзела і інш.).