Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

калькава́ць

(фр. calquer)

1) знімаць копію пры дапамозе калькі 1;

2) лінгв. ствараць кальку 3.

калькахіміягра́фія

(ад калька + хімія + -графія)

спосаб прыгатавання без фотаапарата штрыхавых клішэ.

калькві́цыя

(н.-лац. kolkwitzia)

кустовая расліна сям. бружмелевых з апушаным знізу лісцем і ярка-ружовымі кветкамі ў выглядзе званочкаў, пашыраная ў Цэнтр. Кітаі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

калькі́ты

(ад лац. calx, -lcis = вапна)

намнажэнне вуглякіслага кальцыю ў месцах выхаду насычаных кальцыем грунтавых вод (у азёрах, балотах, каля крыніц); прэснаводныя вапнавыя адклады.

калькуло́граф

(ад лац. calculo = лічу + -граф)

прыбор для вызначэння працягласці міжгародняй тэлефоннай размовы.

калькулява́ць

(лац. calculare)

складаць, рабіць калькуляцыю.

калькуля́тар

(лац. calculator)

1) спецыяліст па калькуляцыі;

2) тое, што і мікракалькулятар.

калькуля́цыя

(лац. calculatio)

вылічэнне сабекошту, пакупной і прадажнай вартасці тавару.

кальма́р

(фр. calmar)

марскі драпежны галаваногі малюск атрада дэкаподаў мяса многіх відаў з’яўляецца каштоўным харчовым прадуктам.

кальмата́ж

(фр. cohnatage, ад лац. colmata = насып)

1) прыроднае або штучнае асяданне мулу на ўчастку зямлі, у выніку чаго ўтвараецца новы пладаносны слой;

2) прыроднае або штучнае ўмыванне гліністых або мулістых часцінак у поры грунту, што памяншае фільтрацыю вады праз сценкі каналаў, вадаёмаў.