Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

калі́ма

(н.-лац. kallima)

матылёк сям. німфалідаў з яркімі плямамі на верхнім баку крылаў, пашыраны ў тропіках Азіі і Афрыкі.

каліма́тар

(ад лац. collimare, скажонага collineare = накіроўваць па прамой лініі)

1) аптычная сістэма для атрымання пучкоў паралельных прамянёў;

2) невялікая падзорная труба, у фокусе якой крыжападобна нацягнутыя ніткі.

каліма́цыя

(ад лац. collimare, скажонага collineare = накіроўваць па прамой лініі)

інструментальная памылка ў аптычных прыборах, якая ўзнікае ў выніку недакладнай перпендыкулярнасці восі абарочвання трубы прыбора да яго аптычнай восі.

калімі́ка

(н.-лац. callimico)

ігрунковая малпа з густым валасяным покрывам, пашыраная ў лясах вярхоўя Амазонкі; валодае багатай мімікай.

калінеа́рны

(ад ка- + linea = лінія)

паралельны дадзенай прамой лініі.

калінеа́цыя

(ад ка- + лац. linea = лінія)

пераўтварэнне, пры якім пункты адной прамой становяцца пунктамі іншай прамой.

каліпаге́я

(н.-лац. calypogeia)

пячоначны мох сям. каліпагеевых, які трапляецца на глебе і гнілой драўніне, у сырых месцах.

калі́пса

(ісп. calypso, ад гр. Kalypso = імя адной з німф у старажытнагрэчаскай міфалогіі)

1) народная імправізаваная песенна-танцавальная форма вострава Трынідад;

2) парны танец эратычнага характару, пашыраны на гэтым востраве.

каліптраге́н

(ад гр. kalyptra = пакрывала + -ген)

утваральная тканка раслін, якая размешчана ў конусе нарастання кораня і дае пачатак каранёваму чахольчыку.

калі́т

(н.-лац. colitis, ад гр. kolon = абадочная кішка)

запаленне слізістай абалонкі тоўстай кішкі.