кало́нія
(
1) краіна, якая гвалтоўна захоплена і эксплуатуецца імперыялістычнай дзяржавай;
2) пасяленне перасяленцаў з іншай краіны, вобласці (
3) згуртаванне землякоў у чужым горадзе, чужой краіне;
4) месца жыхарства асоб, паселеных разам з пэўнай мэтай (лячэбнай, выхаваўчай, працоўнай);
5) сукупнасць арганізмаў, якія жывуць злучаныя адзін з адным (напр к. каралаў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)