Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэйтро́н

(ад гр. deuteros = другі)

ядро атама дэйтэрыю, якое складаецца з аднаго пратона і аднаго нейтрона.

дэйтэраміцэ́ты

(н.-лац. deuteromycetes, ад гр. deuteros = другі + mykes, -etos = грыб)

клас вышэйшых грыбоў, для якога характэрна размнажэнне вегетатыўным спосабам і канідыямі, пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, ёсць паразіты; недасканалыя грыбы.

дэйтэратакі́я

(ад гр. deuteros = другі + tokos = роды)

прыватны выпадак партэнагенезу, пры якім нашчадкі атрымліваюцца абодвух полаў.

дэйтэ́рый

(н.-лац. deuterium, ад гр. deuteros = другі)

цяжкі ізатоп вадароду, які мае атамную масу2, выкарыстоўваецца як запавольнік нейтронаў у ядзерных рэактарах і як ядзернае паліва.

дэ́йцыя

(н.-лац. deutzia)

кустовая расліна сям. гідрангіевых з падоўжаным лісцем і белымі або ружовымі кветкамі ў гронках або мяцёлках, пашыраная ва Усх. і Паўд. -Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

дэк

(англ. deck)

навясная палуба на пасажырскіх суднах.

дэ́ка 1

(ням. Decke = накрыўка, века)

1) частка корпуса струнных інструментаў, якая служыць для ўзмацнення гуку;

2) падбарабанная або надбарабанная частка малатарні;

3) пакрыццё носа і кармы лодкі, якое засцерагае яе ад залівання вадой.

дэ́ка 2

(польск. deka, ад dekagram = дэкаграм)

тое, што і дэкаграм.

дэка-

(гр. deka = дзесяць)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «дзесяць».

дэкаві́лька

(ад англ. Decauville = прозвішча англ. інжынера)

1) пераносная вузкакалейная жалезная дарога на промыслах;

2) ваганетка, якая выкарыстоўваецца на пераноснай вузкакалейнай жалезнай дарозе ў горным і лясным промыслах.