Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каза́рма

(іт. caserma)

будынак для размяшчэння асабовага складу воінскай часці.

казеі́н

(фр. caséine, ад лац. caseus = сыр)

бялковае рэчыва, якое здабываецца з малака, асноўная састаўная частка тварагу, сыру; выкарыстоўваецца для вырабу фарбаў, клею, лаку і інш.

казема́т

(фр. casemste)

1) абарончае збудаванне ў крэпасцях, фортах для ўкрыцця ад бомбаў і снарадаў;

2) браніраванае закрытае памяшканне на караблях для ўстаноўкі гармат і захавання боепрыпасаў;

3) адзіночная камера ў крэпасці для палітычных зняволеных.

казе́тка

(фр. causette)

двухмесная канапка.

казіне́т

(ням. Kasinett)

від жоўтай баваўнянай або паўшарсцяной тканіны для верхняга адзення.

казіно́

(фр. casino, ад іт. casino)

клуб, ігральны дом з рэстаранам і азартнымі гульнямі (карты, рулетка і інш.).

казна́

(рус. казна, ад палавецк. xazna)

1) фінансавыя рэсурсы дзяржавы, цэнтралізаваныя дзяржаўныя крыніцы фінансаў; грашовыя сродкі якой-н. установы;

2) дзяржава як суб’ект пэўных маёмасных правоў і інтарэсаў;

3) гіст. сховішча грошай і каштоўнасцей цароў, князёў, манастыроў і інш., а таксама самі гэтыя каштоўнасці.

казначэ́й

(рус. казначей, ад караім. xaznacy)

1) хавальнік грошай і каштоўнасцей якой-н. установы, прадпрыемства, арганізацыі;

2) асоба, якая загадвала казначэйствам у Расійскай імперыі.

казначэ́йства

(ад казначэй)

дзяржаўны фінансавы орган у шэрагу краін, які складае праект дзяржаўнага бюджэту, забяспечвае яго выкананне, рэгулюе дзяржаўны доўг, праводзіць эмісію (выпуск) дзяржаўных каштоўных папер.

казуа́льны

(лац. casualis, ад casus + выпадак)

выпадковы, які не паддаецца абагульненню.