Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кадзі́раваць

(ад код)

зашыфроўваць паведамленне пэўнымі ўмоўнымі знакамі (проціл. дэкадзіраваць).

ка́дмій

(н.-лац. cadmium, ад гр. kadmeia = цынкавая руда)

1) хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які знаходзіцца пераважна ў цынкавых рудах;

2) жоўтая фарба розных адценняў, якая прымяняецца ў алейным жывапісе, кераміцы і інш.

кадо́н

(ад код)

адзінка генетычнага кода, набор з трох нуклеатыдаў у інфармацыйнай рыбануклеінавай кіслаце, які вызначае месца дадзенай амінакіслаты ў бялковай малекуле (параўн. антыкадон).

кадр

(фр. cadre = рама)

1) асобны здымак на фота- або кінаплёнцы;

2) асобная сцэна або эпізод з кінафільма.

ка́дры

(фр. cadres)

1) пастаянны састаў войск у мірны час (служыць у кадрах);

2) састаў работнікаў якой-н. галіны дзейнасці (напр. тэхнічныя к.).

кадры́ля

(фр. quadrille, ад ісп. cuadrilla)

народны і бальны парны танец з шасці фігур, распаўсюджаны ў многіх еўрапейскіх народаў, а таксама музыка гэтага танца.

каду́к

(польск. kaduk, ад лац. caducus)

1) права на атрыманне спадчыны без завяшчання ў даўняй Беларусі (16—17 ст.);

2) чорт, д’ябал; 3)уст. тое, што і эпілепсія.

кадуцэ́й

(лац. caduceus)

1) жазло бога Меркурыя, абвітае дзвюма змеямі, як сімвал міру ў старажытнарымскай міфалогіі;

2) жазло антычных паслоў як знак недатыкальнасці.

ка́дый

(кр.-тат., тур. kadi, ад ар. qadi)

суддзя ў мусульман, які разглядае справы на аснове мусульманскага права (шарыяту) і мясцовага звычаёвага права (адатý).

кады́к

(тат. kadyk = моцны, цвёрды, які выступае)

выпнутая храстковая частка гартані ў мужчын.