Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

казуа́р

(фр. casoar, ад малайск. kasuari)

буйная чорная птушка групы бескілявых з рагавым вырастам на галаве і доўгімі трохпальцымі нагамі, якая водзіцца ў лясах Паўн. Аўстраліі і прылеглых астравоў.

казуары́на

(н.-лац. casuarina, ад малайск. kasuari = казуар)

дрэвавая або кустовая расліна сям. казуарынавых з лісцем, якое нагадвае пер’е казуара, пашыраная ў Аўстраліі, на Малайскім архіпелагу і ў Індыі.

казуі́ст

(фр. casuiste < ісп. casuista, ад лац. casus = выпадак)

1) юрыст, вопытны ў разборы заблытаных, складаных судовых спраў;

2) перан. асоба, якая ўмее адстойваць заблытаныя або фальшывыя палажэнні.

казуі́стыка

(фр. casuistique, ад лац. casus = выпадак)

1) прымяненне агульных артыкулаў закона да розных юрыдычных выпадкаў;

2) прымяненне да асобных выпадкаў агульных дагматычных палажэнняў у сярэдневяковай схаластыцы;

3) перан. спрыт пры доказах чаго-н. непраўдзівага, фальшывага; кручкатворства.

ка́зус

(лац. casus = выпадак)

1) незвычайны, недарэчны выпадак, здарэнне;

2) складаная судовая справа.

ка́зус бе́лі

(лац. casus belli)

фармальная зачэпка для аб’яўлення вайны.

ка́зус фе́дэрыс

(лац. casus foederis = выпадак саюза)

вызначаныя міжнародным дагаворам абставіны, пры наступленні якіх дзяржавы павінны выконваць узятыя на сябе абавязацельствы.

каі́к

(тур. kayik)

лёгкая вузкая турэцкая лодка.

каімпе́рыум

(ад ка- + лац. imperium = улада)

сумеснае панаванне некалькіх дзяржаў над чужой тэрыторыяй, якая атрымлівае асобы міжнародны статус.

каіні́т

(ад гр. kainos = новы)

мінерал класа сульфатаў жаўтаватага, шаравата-белага колеру з шкляным бляскам; выкарыстоўваецца для вырабу калійных угнаенняў.