Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каітафо́бія

(ад каітус + -фобія)

назойлівая боязь палавога акта; абумоўлена псіхасацыяльнымі фактарамі.

каі́тус ко́ітус

(лац. coitus)

палавы акт.

кайданы́, кайда́ны

(тур. kajdāni, ад ар. qajdāni)

1) жалезныя кольцы, змацаваныя ланцугом, для надзявання на ногі і рукі вязням;

2) перан. тое, што звязвае чалавека, пазбаўляе яго волі (напр. к. рабства).

ка́йзер

(ням. Kaiser, ад лац. caesar = цэзар)

імператар у «Свяшчэннай Рымскай імперыі» (962—1806 гг.) і Германскай імперыі (1871—1918 гг.).

кайло́

(рус. кайло, ад ням. Keil = клін)

ручны інструмент у выглядзе востраканцовага стальнога кліна на драўляным дзяржанні для адколвання кускоў горных парод.

кайма́

(цюрк. kajma)

паласа па краі якога-н. прадмета, тканіны, якая адрозніваецца колерам, матэрыялам.

кайма́н

(ісп. caiman, ад індз. akayuman)

кракадзіл з панцырам на спіне і на жываце, які водзіцца ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы.

кайназо́й

(ад гр. kainos = новы + zoe = жыццё)

самая новая эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі, якая распачалася 67 мільёнаў гадоў таму назад.

кайназо́йскі

(ад гр. kainos = новы + zoe = жыццё);

к-ая эра — тое, што і кайназой.

кайнафі́т

(ад гр. kainos = новы + -фіты)

этап эвалюцыі расліннага покрыва Зямлі, які змяніў мезафіт.