Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фрытрэ́дэрства

(ад фрытрэдэры)

кірунак у эканамічнай тэорыі, якому характэрна патрабаванне свабоды гандлю і неўмяшання дзяржавы ў прыватнапрадпрымальніцкую дзейнасць.

фрытрэ́дэры

(ад англ. free trade = свабодны гандаль)

прыхільнікі фрытрэдэрства.

фрыцю́р

(фр. friture)

глыбокі слой алею або жывёльнага тлушчу, у якім смажаць кулінарныя вырабы.

фрышава́ць

(ням. frischen)

тэх. узнаўляць вокіслы металаў.

фрэатафі́ты

(ад гр. phrear, -atos = калодзеж + -фіты)

расліны, якія існуюць за кошт вільгаці грунтавых водаў дзякуючы глыбока пранікаючай у грунт карнявой каранёвай сістэме (напр. люцэрна, вярблюджая калючка).

фрэга́т

(іт. fregata)

1) трохмачтавае паруснае ваеннае быстраходнае судна (18—19 ст.);

2) ваенны карабель пераходнага тыпу паміж лёгкім крэйсерам і эскадраным мінаносцам у флоце Англіі і ЗША 1939—1945 гг., які прызначаўся для супрацьлодачнай і супрацьпаветранай абароны транспартных і баявых суднаў;

3) вялікая трапічная марская птушка атрада весланогіх з вельмі доўгімі крыламі; большую частку жыцця праводзіць у паветры.

фрэ́за

(фр. fraise)

1) рэжучы інструмент для апрацоўкі паверхні металаў, дрэва, пластмас і інш.;

2) машына для рэзкі торфу, рыхлення грунту і інш. (напр. дарожная Ф).

фрэйды́зм

[ад ням. S. Freud = прозвішча аўстр. урача і псіхолага (1856—1939)]

філасофская і псіхалагічная канцэпцыя, якая тлумачыць з’явы культуры і сацыяльнага жыцця праяўленнем бессвядомых (асабліва палавых) інстынктаў.

фрэ́йлен

(ням. Fräulein = панна)

ветлівы зварот да незамужняй жанчыны або форма ветлівага ўпамінання пра яе ў немцаў і некаторых іншых народаў.

фрэ́йліна

(ням. Fräulein)

дзяўчына дваранскага паходжання, якая знаходзіцца пры царыцы, каралеве, прынцэсе.