Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дамініка́нцы

(с.-лац. Dominir cani, ад Dominicus = імя іспанскага манаха)

каталіцкі манаскі ордэн, заснаваны ў 1215 г. манахам Дамінікам для барацьбы супраць ерасей.

даміні́раваць

гл. дамінаваць.

даміні́цый

(лац. dominicium)

1) месца плацяжу па вэксалю, якое ўказваецца пры яго прад’яўленні крэдытору;

2) юрыдычны адрас асобы.

даміно́

(іт. domino, ад лац. dominus = пан)

1) маскарадны касцюм у выглядзе шырокага плашча або накідкі з капюшонам (пераважна чорнага колеру);

2) настольная гульня ў касцяныя (або пластмасавыя) пласцінкі з нанесенымі на іх вочкамі, а таксама сам набор гэтых пласцінак для гульні.

даміцы́лій

(лац. domicilium = прытулак)

месца пастаяннага або пераважнага прабывання юрыдычна значнай асобы або арганізацыі.

дамкра́т

(рус. домкрат, ад гал. dommekracht)

механізм для пад’ёму грузаў (аўтамабіляў, вагонаў, паравозаў і інш.) на невялікую вышыню.

да́мна

(лац. damnum = шкода)

1) плата, якую патрабуюць банкі ад кліентаў за інкасіраванне (гл. інкасіраваць) вэксаляў, канасаментаў і іншых дакументаў;

2) страты, якія панёс уладальнік каштоўных папер, прадаўшы іх па курсу, ніжэйшым за намінал.

дамніфіка́цыя

(ад лац. damnum = шкода + -фікацыя)

пацярпенне шкоды, страта маёмасці.

данары́т

(ад ням. Donar = імя міфалагічнага германскага бога буры)

выбуховы матэрыял, сумесь амонію, нітрагліцэрыны і іншых рэчываў.

дана́тар

(лац. donator = дарыльшчык)

1) характэрная для мастацтва сярэдневякоўя і эпохі Адраджэння выява будаўніка храма або заказчыка твора жывапісу;

2) рэчыва, якое служыць для атрымання з яго іншага рэчыва або матэрыялу (напр. вада з’яўляецца данатарам вугляроду).