Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

імпатэ́нт

(лац. impotens, -ntis = бяссільны)

чалавек, які пакутуе на імпатэнцыю 1.

імпатэ́нцыя

(лац. impotentia = слабасць, бяссілле)

1) палавое бяссілле;

2) перан. няздольнасць да творчай дзейнасці.

імпеда́нс

(англ. impedance, ням. Impedanz, ад лац. impedire = перашкаджаць)

1) поўнае супраціўленне электрычнага ланцуга пераменнаму току, абумоўленае амічным, індуктыўным і ёмістым супраціўленнямі ланцуга;

2) рэактыўнае супраціўленне жывой тканкі пераменнаму току.

імпера́тар

(лац. imperator = уладар, палкаводзец)

самы высокі тытул манарха.

імператы́ў

(лац. imperativus = загадны)

1) катэгарычнае патрабаванне, загад (напр. маральны і.);

2) лінгв. загадны лад дзеяслова.

імператы́ўны

(лац. imperativus)

загадны;

і. мандат — абавязковы да выканання наказ выбаршчыкаў свайму дэпутату;

2) юр. які не дапускае выбару (проціл. дыспазітыўны).

імперсана́льны

(п.-лац. impersonalis)

лінгв. безасабовы;

і. сказ — безасабовы сказ.

імперфе́кт

(лац. imperfectus = незакончаны)

прошлы час дзеяслова ў некаторых мовах, які выражае працягласць і незакончанасць дзеяння; прошлы незакончаны час.

імпе́рыя

(лац. imperium = улада, дзяржава)

1) манархічная дзяржава на чале з імператарам;

2) буйная каланіяльная дзяржава;

3) перан. буйная манаполія, якая ажыццяўляе кантроль над пэўнай галіной прамысловасці, над якой-н. дзейнасцю.

імперыя́л

(фр. impérial, ад плац. imperialis = імператарскі)

1) гатунак сыру ў Францыі і іншых еўрапейскіх краінах;

2) руская залатая манета, якая чаканілася з 1775 г. і была вартасцю 10 рублёў, а пасля 1897 г. да 1917 г. — 15 рублёў;

3) верхні паверх у двухпавярховых дыліжансах, омнібусах.