Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

імпрэсіяні́ст

(фр. impressionniste)

мастак, музыкант, пісьменнік — паслядоўнік імпрэсіянізму.

і́мпульс

(лац. impulsus = удар, штуршок)

1) унутранае пабуджэнне, штуршок да дзеяння (напр. і. да творчасці);

2) мера руху і сілы;

электрычны і. — імгненны адзінкавы скачок току або напружання ў электрычным ланцугу;

нервовы і. — хваля ўзбуджэнняў, якая распаўсюджваецца па нервовай сістэме.

імпульса́тар

(ад лац. impulsus = удар, штуршок)

генератар імпульсаў пастаяннага току, пры дапамозе якога стымулююцца скарачэнні сардэчнай мышцы.

імпульсі́ўны

(п.-лац. impulsivus = пабуджальны)

1) які мае адносіны да імпульсу, выкліканы ўнутраным пабуджэннем (напр. і-ыя дзеянні дзяцей);

2) схільны дзейнічаць пад уплывам раптоўнага імпульсу (напр. і. чалавек).

імпульстэрапі́я

(ад імпульс + тэрапія)

прымяненне з лячэбнай мэтай розных фізічных дзеянняў (электрычнага току, ультрагуку, святла і інш.), пры якіх энергія падводзіцца да арганізма ў выглядзе рытмічных порцый.

імпэ́т

(польск. impet, ад лац. impetus = парыў, разбег, напор)

1) разгон, парывістасць, імклівасць (і. руху);

2) перан. запал, напорыстасць (напр. юнацкі і.).

імуна-

(лац. immunis = свабодны ад чаго-н., некрануты)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «імунітэт».

імунабіяло́гія

(ад імуна- + біялогія)

раздзел біялогіі, які вывучае адпорныя рэакцыі арганізмаў супраць вірусаў, ядаў.

імунагене́з

(ад імуна- + -генез)

узнікненне імунітэту ў жывёльным або раслінным арганізме.

імунагене́тыка

(ад імуна- + генетыка)

раздзел генетыкі, які вывучае фактары перадачы ў спадчыну імунітэту 1.