Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бла́стула

(ад гр. blastos = парастак)

стадыя развіцця зародка мнагаклетачных жывёл і чалавека (наступная за морулай), на якой зародак уяўляе сабой аднаслойны пузырок.

бластуля́цыя

(ад бластула)

завяршальная частка перыяду драблення яйца мнагаклетачных жывёльных арганізмаў, на працягу якой утвараецца бластула.

-бласты

(гр. blastos = парастак)

другая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «зародак».

бластэ́ма

(гр. blastema = завязь)

1) частка жывой тканкі, здольная ўтвараць новыя асобіны (пры бясполым размнажэнні);

2) намнажэнне аднародных клетак на паверхні раны пасля ампутацыі органа або яго часткі.

бластэ́нія

(н.-лац. blastenia)

накіпны сумчаты лішайнік сям. целасхіставых, які расце на кары старых дрэў, пераважна лісцевых.

бластэ́я

(ад гр. blaste = парастак)

гіпатэтычная аднаслойная форма першай стадыі эвалюцыйнага развіцця арганізма, якая будовай нагадвае бластулу.

бле́йвас

(ст.-польск. blejwas, ад ням. Bleiwejss)

свінцовыя бялілы.

бле́к-рот блек-ро́т

(англ. black rot = чорная гніль)

грыбковая хвароба вінаграду.

бленарэ́я

(ад гр. blennos = слізь + rheo = цяку)

мед. запаленне слізістай абалонкі вока, выкліканае ганакокам.

бле́нда

(ням. Blende)

1) прыстасаванне ў выглядзе цыліндра або конуса, якое надзяваецца на пярэднюю частку аправы аб’ектыва, каб прадухіліць пранікненне ў яго бакавых прамянёў сонца;

2) ліхтар для асвятлення рудніка.