Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

тустэ́п

(англ. two-step, ад two = два + step = крок)

бытавы парны танец амерыканскага паходжання з двухдольным памерам, які быў пашыраны ў пач. 20 ст. у Еўропе.

тут

(ар. tut)

дрэвавая або кустовая расліна сям. тутавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, лісцем якой кормяць шаўкавічных чарвей, а плады ўжываюць у ежу; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; шаўкоўніца.

ту́тар

(лац. tutor = абаронца)

артапедычны апарат, прызначаны для стварэння нерухомасці сустава і для фіксацыі канечнасці.

туф

(лац. tufus)

порыстая горная парода вулканічнага ці асадкавага паходжання, якая ўжываецца як будаўнічы матэрыял.

туфабето́н

(ад туф + бетон)

бетон, запаўняльнікам якога з’яўляецца туф.

туфала́ва

(ад туф + лава)

вулканічная парода, якая складаецца з лавы, попелу, а таксама ўключэнняў вулканічнага шкла.

ту́флі

(с.-н.-ням. tuffele)

абутак, які закрывае нагу ніжэй шчыкалаткі.

ту́ці

(іт. tutti = літар. усе)

выкананне музычнага твора ўсім саставам аркестра або хору.

туш​1

(ням. Tusch)

кароткае ўрачыстае музычнае прывітанне, якое выконваецца часцей за ўсё на духавых інструментах.

туш​2

(ням. Tusche)

чорная ці каляровая вадкая фарба для чарчэння або малявання.