Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыяло́г

(гр. dialogos)

1) размова паміж дзвюма або некалькімі асобамі;

2) частка літаратурнага твора ў выглядзе размовы дзеючых асоб; літаратурны твор, напісаны ў форме размовы.

дыямагнеты́зм

(ад дыя- + магнетызм)

уласцівасць некаторых рэчываў адштурхвацца (а не прыцягвацца) полюсамі магнітаў.

дыямагне́тык

(ад дыя- + гр. magnetes = магнетычны)

рэчыва, здольнае намагнічвацца пад дзеяннем знешняга магнітнага поля насустрач напрамку поля.

дыямафо́с

[ад гр. di(s) = двойчы + амафос]

складанае канцэнтраванае азотна-фосфарнае мінеральнае ўгнаенне.

дыяме́нт

(с.-лац. diamentum, ад гр. adamas, -antos)

1) тое, што і брыльянт;

2) друкарскі шрыфт, кегель якога роўны 4 пунктам (каля 1,5 мм).

дыя́метр

(гр. diametros = папярочнік)

1) адрэзак прамой, які злучае два пункты акружнасці і праходзіць праз яе цэнтр;

2) папярочнік любога цела, плошчы, прасторы (напр. д. трубы).

дыяметра́льны

(лац. diametralis, ад гр. diametros = папярочнік)

1) які дзеліць папалам па лініі дыяметра;

2) перан. поўны, крайні.

дыямі́ны

[ад гр. di(s) = двойчы + аміны]

вугляводы, у якіх два атамы кіслароду замешчаны амінагрупамі.

дыяне́я

(н.-лац. dionaea)

травяністая насякомаедная расліна сям. расянкавых; пашырана на Атлантычным узбярэжжы Паўн. Амерыкі.

дыяні́сіі

(гр. dionysia, ад Dionysios = імя бога вінаградарства і вінаробства ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

святы ў гонар бога Дыяніса ў Стараж. Грэцыі.