Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэнта́л

(англ. cental, ад лац. centum = сто)

адзінка вагі ў англійскай сістэме мер, роўная 100 фунтам.

цэнта́ўр

(лац. centaurus, ад гр. kentauros)

тое, што і кентаўр.

цэ́нтнер

(ням. Zentner, ад с.-лац centenarius = які змяшчае сто адзінак)

адзінка вымярэння вагі, роўная 100 кг.

цэнто́н

(лац. cento, -tonis = адзенне ці коўдра з рознакаляровых абрэзкаў)

верш, складзены з урыўкаў твораў аднаго ці некалькіх паэтаў.

цэнтр

(лац. centrum, ад гр. kentron = вастрыё цыркуля)

1) пункт дакладна ў сярэдзіне фігуры;

2) сярэдзіна, сярэдняя частка чаго-н.;

3) частка, звычайна сярэдняя, горада, пасёлка, дзе размешчаны асноўныя адміністрацыйныя ўстановы;

4) месца сканцэнтравання якой-н. дзейнасці;

5) горад, буйны населены пункт, які мае адміністрацыйнае, культурнае значэнне для якой-н. мясцовасці, краіны;

6) вышэйшы орган кіравання якой-н. дзейнасцю;

7) стальны конус, які прызначаны для падтрымкі загатовак пры іх апрацоўцы на станку.

цэнтралізава́ць

(фр. centraliser, ад лац. centralis = які знаходзіцца ў сярэдзіне)

праводзіць цэнтралізацыю.

цэнтраліза́цыя

(ад лац. centralis = які знаходзіцца ў сярэдзіне)

сканцэнтроўванне чаго-н. у адным цэнтры, аб’ядноўванне ў адным месцы, у адных руках (напр. ц. кіраўніцтва, ц. капіталу).

цэнтралі́зм

(ад лац. centralis = які знаходзіцца ў сярэдзіне)

сістэма кіравання, пры якой мясцовыя ўстановы падпарадкаваны вышэйстаячым, а ўся сістэма кіруецца цэнтральнымі органамі, адзіным цэнтрам.

цэнтра́ль

(лац. centralis = сярэдні)

галоўная, цэнтральная магістраль.

цэнтра́льны

(лац. centralis = які знаходзіцца ў сярэдзіне)

1) які з’яўляецца цэнтрам;

2) які знаходзіцца, размешчаны ў сярэдзіне, у цэнтры;

3) галоўны, кіруючы;

4) які прыводзіць у дзеянне, абслугоўвае ўсю сістэму.