Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

флейты́ст

(ад флейта)

музыкант, які іграе на флейце.

флейц

(ням. Flöz = слой, пласт)

плоскі шырокі пэндзаль з мяккага воласу, якім у жывапісе і малярнай справе згладжваюць свежапафарбаваную паверхню.

флексагра́фія

(ад лац. flexus = выгнуты + -графія)

спосаб ратацыйнага высокага друку з выкарыстаннем эластычных гумовых друкарскіх форм і сінтэтычных хуткавысыхальных фарбаў.

фле́ксар

(н.-лац. flexor, ад лац. flexo = выгінаю)

анат мышца, якая згінае сустаў.

флексато́н

(ням. Flexaton, ад лац. flexio = выгіб + гр. tonos = павышэнне голасу)

ударны музычны інструмент, які складаецца са стальной гібкай пласцінкі і двух шарыкаў на гібкіх ножках, прымацаваных да аднаго канца гэтай пласцінкі.

фле́ксія

(лац. flexio = згінанне, выгіб)

1) фізіял. згібанне, напр. канечнасці, тулава і г. д. (проціл. экстэнзія);

2)

лінгв. канчатак.

флексу́ра

(лац. flexura = выгіб, крывізна)

1) ступенепадобны выгіб слаёў горных парод у выніку дэфармацыі зямной кары;

2) мед. крывізна кішкі.

флец

(ням. Flöz)

гарызантальны пласт карыснай горнай пароды.

флеш

(фр. fleche)

старадаўняе палявое ўмацаванне (роў, акоп) у выглядзе павернутага да праціўніка тупога вугла (параўн. рэдан 1).

флеяге́на

(н.-лац. phleogena)

базідыяльны грыб сям. флеягенавых, які развіваецца на адмерлай кары лісцевых, рэдка хвойных дрэў.