Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нітрафо́ска

[ад нітра- + фос(фар) + ка(лій)]

мінеральнае ўгнаенне, якое змяшчае азот, фосфарную кіслату, вокіс калію.

нітрафунгі́н

(ад нітра- + лац. fungus = грыб)

лекавы прэпарат, процігрыбковы сродак, які выкарыстоўваецца для лячэння эпідэрмафіціі, кандыдамікозу скуры і інш.

нітраці́н

(ад нітрат)

содавая салетра, мінерал бясколерны, белы, чырвоны або жаўтаваты са шкляным бляскам.

нітра́цыя

(ад гр. nitron = салетра)

хімічная рэакцыя замяшчэння вадароду нітрагрупай у арганічных злучэннях.

нітрацэлюло́за

(ад нітра- + цэлюлоза)

сумесь складаных эфіраў азотнай кіслаты і цэлюлозы.

нітрацэмента́цыя

(ад нітра- + цэментацыя)

дыфузійнае насычэнне паверхневага слоя стальных вырабаў вугляродам і азотам для павелічэння іх цвёрдасці, стойкасці і трываласці.

нітраэма́ль

(ад нітра- + эмаль)

фарба, прыгатаваная на аснове нітралаку.

нітро́за

(н.-лац. nitrosus = нітравы)

нітрагрупа, якая пры рэакцыі замяшчае вадарод у арганічных злучэннях.

нітро́леум

(ад нітра- + лац. oleum = алей)

разнавіднасць лінолеуму, які выкарыстоўваецца для абіўкі сталоў і сцен.

нітро́метр

(ад нітра- + -метр)

прыбор, якім вызначаюць колькасць азоту ў яго злучэннях з кіслародам.