Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наменкла́тар

(лац. nomenclator)

1) нявольнік, які пастаянна суправаджаў рабаўладальніка ў Стараж. Рыме;

2) уст. спіс, рэестр тэрмінаў з галіны якой-н. навукі, пералік асоб, каталог.

наменклату́ра

(лац. nomenclatura = пералік, спіс імён)

1) сукупнасць або пералік назваў, тэрмінаў, якія ўжываюцца ў якой-н. галіне навукі, тэхнікі, вытворчасці;

2) спіс кадравых пасад, якія зацвярджаюцца вышэйшай арганізацыяй.

наміна́л

(лац. nominalis = імянны)

1) намінальная вартасць, якая абазначаецца на грашах, акцыях, аблігацыях;

2) цана тавару, якая абазначана ў прэйскурантах або на саміх таварах.

наміналі́зм

(ад лац. nominalis = імянны)

кірунак у сярэдневяковай філасофіі, паслядоўнікі якога лічылі, што рэальна існуюць толькі адзінкавыя прадметы, а агульныя паняцці з’яўляюцца прадуктам чалавечай думкі.

наміна́льны

(лац. nominalis = імянны)

1) выражаны грашовай вартасцю, якая ўказана на чым-н. (напр. н-ая цана тавару);

2) які толькі называецца, але не выконвае сваіх функцый (н. кіраўнік).

намінаты́ў

[лац. (casus) nominativus]

лінгв. назоўны склон.

намінаты́ўны

(лац. nominativus = звязаны з называннем)

1) лінгв. які служыць для называння, абазначэння прадметаў, з’яў, якасцей, дзеянняў (напр. н. сказ);

2) які мае адносіны да намінатыву.

наміна́цыя

(лац. nominatio)

называнне чаго-н.

нанака́ра

(н.-лац. nannacara)

рыба атрада акунепадобных, якая пашырана ў вадаёмах Паўд. Амерыкі; вядома як акварыумная.

нанако́рд

(ад нона + акорд)

акорд з пяці рознаіменных гукаў, якія размеркаваны або могуць быць размеркаваны па тэрцыях.