Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыстрэ́с-сіндро́м

(ад ды- + стрэс + сіндром)

хвароба нованароджаных у першыя гадзіны жыцця, якая праяўляецца цяжкімі дыхальнымі расстройствамі.

дыстылява́ць

(лац. distillare = сцякаць кроплямі)

ачышчаць перагонкай, раздзяляць вадкія сумесі на фракцыі.

дыстыля́т

(лац. distillatus = сцэджаны)

вадкі прадукт перагонкі.

дыстыля́тар

(ад лац. distillare = сцякаць кроплямі)

прыбор для дыстыляцыі.

дыстыля́цыя

(лац. disillatio = сцяканне кроплямі)

перагонка, раздзяленне вадкіх сумесей на фракцыі рознага саставу.

дыстымі́я

(ад дыс- + гр. thymos = настрой)

прыгнечаны, сумны настрой.

дысты́нкцыя

(лац. distinctio = адрозніванне)

пазнавальны акт, у працэсе якога фіксуецца адрозненне паміж прадметамі рэальнасці або элементамі свядомасці (адчуваннямі, уяўленнямі і г.д.).

ды́стых

(гр. distichon)

страфа з двух вершаў; двухрадкоўе.

дыстэ́н

(ад ды- + стэн)

тое, што і кіяніт.

дысуга́з

(ад фр. dissous = раствораны + газ)

ацэтылен, раствораны пад ціскам у ацэтоне, выкарыстоўваецца пры газавай зварцы.