дыско́зія
(н.-лац. discosia)
недасканалы грыб сям. лептастромавых, які паразітуе на лісці пладовых, дрэвавых і травяністых раслін.
дыско́нт
(англ. discount)
1) крэдытная аперацыя куплі банкам вэксаляў да заканчэння іх тэрміну, а таксама працэнт, які ўтрымліваюць пры гэтай аперацыі;
2) скідка з цаны тавару, валюты ў біржавых і валютных здзелках.
дыскрыміна́нт
(лац. discriminans, -ntis = які адрознівае)
мат. выраз, які складаецца з каэфіцыентаў ураўнення і ператвараецца ў нуль толькі ў тым выпадку, калі сярод каранёў ураўнення ёсць роўныя.
дыскрыміна́тар
(ад лац. discriminare = адрозніваць)
радыёэлектроннае ўстройства, у якім адбываецца параўнанне аднаго з параметраў электрычнага сігналу (напр. амплітуды, фазы) з аналагічным параметрам стандартнага сігнала.
дыскрыміна́цыя
(лац. discriminatio = адрозненне)
1) абмежаванне ў правах, пазбаўленне раўнапраўнага становішча якой-н. дзяржавы або групы насельніцтва (напр. расавая д.);
2) мед. здольнасць асобна ўспрымаць два аднолькавыя раздражненні, якія ўздзейнічаюць адначасова ў размешчаных блізка пунктах скуры.
дыскрэдытава́ць
(фр. discréditer)
падрываць давер’е да каго-н., чаго-н., ставіць пад сумненне, прыніжаць чый-н. аўтарытэт.
дыскрэдыта́цыя
(фр. discréditation)
падрыў давер’я да каго-н., чаго-н., прыніжэнне чыйго-н. аўтарытэту.
дыскрэ́тны
(лац. discretus)
перарыўны, які складаецца з асобных частак;
д-ая велічыня — велічыня, паміж асобнымі значэннямі якой заключаны толькі канечны лік іншых яе значэнняў.
дыскрэтыза́цыя
(ад лац. discretus = раздзелены)
ператварэнне неперарыўнай велічыні ў дыскрэтную.
дыскрэцы́йны
(фр. discrétionnaire, ад лац. discretio = адрозненне)
які залежыць ад асабістага меркавання;
д-ая ўлада — права службовай асобы або дзяржаўнага органа дзейнічаць паводле свайго меркавання.