Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нітраме́трыя

(ад нітра- + -метрыя)

галіна ведаў, звязаная з вымярэннем колькасці азоту ў яго злучэннях з кіслародам.

нітраталуо́л

(ад нітра- + талуол)

арганічнае злучэнне, прадукт замяшчэння атамаў вадароду ў ядры талуолу нітрагрупамі; выкарыстоўваецца для сінтэзу фарбавальнікаў.

нітра́ты

(ад гр. nitron = салетра)

солі азотнай кіслаты; выкарыстоўваюцца ў хімічнай прамысловасці і як угнаенне.

нітрафа́рба

(ад нітра- + фарба)

фарба на нітралаку.

нітрафе́н

(ад нітра- + фен)

ядахімікат комплекснага дзеяння; выкарыстоўваецца для барацьбы з бур’янамі, шкоднымі насякомымі і грыбамі.

нітрафено́л

(ад нітра- + фенол)

арганічнае злучэнне, прадукт замяшчэння атамаў вадароду ў ядры фенолу нітрагрупамі; выкарыстоўваецца для атрымання фарбавальнікаў.

нітрафі́лы

(ад нітра- + -філ)

расліны, якія маюць патрэбу ў павышанай колькасці азоту (напр. крапіва, маліна).

нітрафі́льны

(ад нітра- + гр. phileo = люблю);

н-ыя лішайнікі — лішайнікі, якія растуць у месцах з павышаным утрыманнем азоцістых злучэнняў (напр. калаплака, ксанторыя, фісцыя і інш).

нітрафі́ты

(ад нітра- + -фіты)

расліны, якія растуць на глебах, узбагачаных азотнымі злучэннямі.

нітрафо́с

[ад нітра- + (ама)фос]

складанае мінеральнае азотна-фосфарнае ўгнаенне.