Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

геле́ртэр

(ням. Gelehrter)

кніжн. вучоны з чыста кніжнымі, адарванымі ад жыцця і практычнай дзейнасці ведамі; схаласт, начотчык.

ге́лі

(ад лац. gelo = застываю)

дысперсныя сістэмы, якія ўтвараюцца ў калоідных растворах пры паступовай каагуляцыі (напр. жэлацінавы студзень, сталярны клей).

геліакты́чны

(гр. heliakos)

сонечны;

г. усход — усход зоркі ў праменях ранішняй зары, незадоўга да ўсходу Сонца.

геліе́я

(гр. heliaia)

суд прысяжных у Стараж. Афінах.

геліёграф

(ад гр. helios = сонца + -граф)

1) аўтаматычны апарат для запісу працягласці сонечнага свячэння;

2) тэлескоп з фотаапаратам, прызначаны для фатаграфавання Сонца.

геліёметр

(ад гр. helios = сонца + -метр)

астранамічны інструмент для вымярэння бачных дыяметраў нябесных свяціл, а таксама невялікіх вуглоў на нябеснай сферы.

ге́лій

(гр. helios = сонца)

хімічны элемент, самы лёгкі пасля вадароду інертны газ без колеру і паху.

гелікабазі́дый

(н.-лац. helicobasidium)

базідыяльны грыб сям. аўрыкулярыевых, які развіваецца на гнілой драўніне, на каранях многіх кармавых і агародных культур.

гелікані́ды

(н.-лац. heliconidae)

сямейства матылькоў з яркім малюнкам на чорных крылах; пашыраны пераважна ў тропіках Паўд. Амерыкі.

гелікапрыён

(ад гр. heliks, -ikos = спіраль + prion = піла)

выкапнёвая акулападобная рыба, якая была пашырана ў палеазоі.