Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гексозафасфа́ты

(ад гексозы + фасфаты)

складаныя эфіры, утвораныя з гексозаў і фосфарнай кіслаты, якія з’яўляюцца прамежкавымі прадуктамі вугляводнага абмену ў чалавека, жывёл і мікраарганізмаў.

гексо́зы

[ад гр. heks = шэсць + (глюк)оза]

вугляводы групы монацукрыдаў, якія змяшчаюць 6 атамаў вугляроду (напр. глюкоза, фруктоза) і знаходзяцца ў арганізме чалавека, жывёл і раслін у вольным стане і ў складзе поліцукрыдаў.

гексо́ній

(ад гр. heks = шэсць)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца для лячэння сасудзістых спазмаў, пры гіпертанічнай хваробе.

гекта-

(ад гр. hekaton = сто)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «сто», «у сто разоў».

гектава́т

(ад гекта- + ват)

адзінка вымярэння магутнасці электрычнага току, роўная 100 ватам.

гектагра́м

(ад гекта- + грам)

адзінка масы або вагі ў метрычнай сістэме мер, роўная 100 грамам.

гектагра́фія

(ад гекта- + -графія)

спосабы атрымання копій тэксту і ілюстрацый пры дапамозе гектографа.

гектако́тыль

(ад гекта- + гр. kotyle = прысоска)

шчупальца галаваногіх малюскаў, якое выконвае функцыю капулятыўнага органа.

гекталі́тр

(ад гекта- + літр)

мера вадкасцей або сыпкіх рэчываў у метрычнай сістэме мер, роўная 100 літрам.

гектаме́тр

(ад гекта- + метр)

мера даўжыні ў метрычнай сістэме мер, роўная 100 метрам.