Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гектап’е́за

(ад гекта- + п’еза)

адзінка ціску, роўная ціску 100 стэнаў на 1 м​2.

гекта́р

(ад гекта- + ар)

мера плошчы ў метрычнай сістэме мер, роўная 100 арам, або 10 000 м​2.

гекто́граф

(ад гекта- + -граф)

спрошчаны друкарскі апарат для атрымання копій з надрукаванага або напісанага тэксту і ілюстрацый.

гелабіёнты

(ад гр. helos = балота + біёнты)

жывыя арганізмы, што насяляюць балоты (напр. гелафіты).

гелазінаспо́ра

(н.-лац. gelasinospora)

сумчаты грыб сям. сардарыевых, які развіваецца на глебе, гною.

гелафі́ты

(ад гр. helos = балота + -фіты)

балотныя расліны (напр. асокі, шальнік трыпутнікавы і інш.); гл. гіграфіты.

гелафо́ра

(н.-лац. helophora)

павук сям. лініфіідаў, які жыве ў мяшаных і лісцевых лясах, на глебе і травяністых раслінах.

геле́ніум

(н.-лац. helemum)

травяністая расліна сям. астравых з ланцэтным чаргаваным лісцем і жоўтымі або чырванаватымі кветкамі ў суквеццях, пашыраныя ў Паўн. і Цэнтр. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

гелепо́ль

(гр. helepolis, ад helein = браць + polis = горад)

перасоўная шматпавярховая драўляная вежа, якая ў старажытнасці выкарыстоўвалася пры асадзе крэпасцей.

ге́лер

(чэш. haléř, ням. Heller)

1) разменная манета Чэхаславакіі, роўная ​1/100 кроны;

2) разменная манета Германіі (13—19 ст.), Аўстра-Венгрыі (1892—1918), Аўстрыі (1918—1924).