Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

геліята́ксіс

(ад гелія- + таксісы)

рухальная рэакцыя раслінных і прасцейшых жывёльных арганізмаў у адказ на дзеянне сонечнага святла; разнавіднасць фотатаксісу.

геліятрапі́зм

(ад гелія- + трапізм)

уласцівасць раслін рэагаваць рухам, паваротам на дзеянне сонечнага святла (гл. таксама фотатрапізм).

геліятрапі́н

(ад геліятроп)

арганічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва з пахам геліятропа; выкарыстоўваецца ў парфумерыі.

геліятро́п

(ад гелія- + -тропы)

1) дэкаратыўная расліна сям. агурочнікавых з ліловымі або белымі пахучымі кветкамі;

2) мінерал зялёнага колеру з чырвонымі крапінкамі, разнавіднасць халцэдону, служыць матэрыялам для дробных мастацкіх вырабаў;

3) парашок для фарбавання тканін у фіялетавы колер;

4) геадэзічны інструмент для дакладнага вымярэння гарызантальных вуглоў.

геліятэрапі́я

(ад гелія- + тэрапія)

лячэнне сонечным апраменьваннем.

геліятэ́рмы

(ад гелія- + -тэрмы)

прыродныя або штучна створаныя адкрытыя басейны хларыдных натрыевых водаў з тэмпературай 38—40 °С, якія выкарыстоўваюцца з лячэбнай мэтай.

геліятэ́хніка

(ад гелія- + тэхніка)

галіна тэхнікі, якая займаецца ператварэннем сонечнай энергіі ў іншыя віды энергіі.

геліяфа́нус

(н.-лац. heliophanus)

павук сям. скакуноў, які жыве ў разнатраўі на ўзлесках.

геліяфі́зіка

(ад гелія- + фізіка)

раздзел астрафізікі, які вывучае з’явы, што адбываюцца на паверхні Сонца.

геліяфі́лы

(ад гелія- + -філ)

святлалюбныя віды жывых арганізмаў, напр. расліны з групы геліяфітаў.