Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бестсе́лер

(англ. bestseller, ад best = лепшы + sell = прадавацца)

ходкая, выдадзеная вялікім тыражом кніга на сенсацыйную тэму або ходкі тавар у шэрагу замежных краін, асабліва ў ЗША і Англіі.

бестыя́рый

(с.-лац. bestiarium, ад лац. bestiarius = звярыны)

сярэдневяковыя творы, у якіх апісвалі звяроў, даючы ім алегарычнае тлумачэнне.

бетаі́н

(ад лац. beta = бурак)

арганічнае азоцістае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва, якое змяшчаецца ў цукровых бураках і многіх іншых раслінах.

бетані́т

(ад бетон)

ппучны камень, зроблены з бетону.

бето́н

(фр. béton)

будаўнічы матэрыял, атрыманы з сумесі рашчыненай цэментнай масы з пяском і шчэбенем.

бетулі́н

(н.-лац. betulma, ад лац. betula = бяроза)

1) бярозавая жывіца;

2) белы фарбавальнік, які змяшчаецца ў клетках бярозавай кары.

бетэ́ль

(парт. betel, ад тамільск. vettila)

1) трапічная кустовая расліна сям. перцавых з пякучым на смак лісцем;

2) сумесь для жавання з лістоў гэтай расліны, насення пальмы арэкі, тытуню і вапны.

б’еф

(фр. bief)

участак ракі або канала паміж дзвюма плацінамі, двума шлюзамі.

бефстро́ганаў

(рус. бефстроганов, ад фр. boeuf = ялавічына + рус. Строганов = прозвішча)

мясная страва з невялікіх кавалачкаў струганага мяса ў падліве.

бефунгі́н

(ад лац. fungus = грыб)

лекавы прэпарат, які прымяняюць як сімптаматычны сродак пры лячэнні злаякасных пухлін.