Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

флата́цыя

(англ. flotation = літар. плаванне)

метад абагачэння карысных выкапняў, заснаваны на ўсплыванні здробненых частак выкапня, у той час калі пустая парода асядае на дне абагачальнага прыстасавання.

флаты́лія

(фр. flottille)

1) злучэнне ваенных суднаў, прызначаных для дзеянняў на рэках, азёрах, у прыбярэжнай паласе мора;

2) атрад караблёў спецыяльнага прызначэння (напр. кітабойная ф.).

фла́тэр

(англ. flutter)

небяспечныя вібрацыі крыла або хваставога апярэння самалёта, што ўзнікаюць у час палёту і прыводзяць да разбурэння самалёта.

флаэ́ма

(ад гр. phloios = кара, лыка)

сукупнасць раслінных тканак, па якіх перадаюцца арганічныя рэчывы ад лістоў да каранёў; луб.

флебагра́ма

(ад гр. phleps, -ebos = жыла + -грама)

крывая запісу пульсавых ваганняў вен у чалавека і жывёл.

флебагра́фія

(ад гр. phleps, -ebos = жыла + -графія)

метад рэнтгенаграфічнага даследавання вен.

флебалі́т

(ад гр. phleps, -ebos = жыла + -літ)

венозны камень, які ўтвараецца пры тромбафлебіце ў выніку прарастання тромба злучальнай тканкай і адкладання ў ім солей вапняку.

флебало́гія

(ад гр. phleps, -ebos = жыла + -логія)

раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем хвароб вен і іх лячэннем.

флебасфігмагра́фія

(ад гр. phleps, -ebos = жыла + сфігмаграфія)

метад рэгістрацыі ваганняў венознай сценкі пры дапамозе флебасфігмографа.

флебасфігмо́граф

(ад гр. phleps, -ebos = жыла + сфігмограф)

прыбор для рэгістрацыі ваганняў венознай сценкі.