Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

у́нтэр-афіцэ́р

(ням. Unteroffizier)

званне малодшага каманднага саставу ў царскай арміі і некаторых арміях іншых краін.

унцы́нула

(н.-лац. uncinula)

сумчаты грыб сям. мучніста-расяных, які развіваецца на лісці клёна, ясеня, таполі, асіны, вярбы.

у́нцыя

(лац. uncia)

1) мера вагі ў Стараж. Рыме, а таксама ў сучаснай Англіі (роўная 28,35 г) і некаторых краінах Лац. Амерыкі;

2) адзінка аптэкарскай вагі да ўвядзення метрычнай сістэмы мер (роўная 30 г);

3) манета ў Стараж. Рыме, пазней — у Іспаніі, Італіі і некаторых іншых краінах.