Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

базані́т

(гр. basanites, ад basanos = пробны камень)

горная парода чорнага колеру, якая мае базальтавы склад, апрача таго ўтрымлівае нефелін або лейцыт.

база́р

(цюрк. bazar, ад перс. bāzār)

1) спецыяльна адведзенае месца для гандлю прадуктамі харчавання і таварамі шырокага ўжытку, а таксама сам гэты гандаль;

2) вялікі перадсвяточны або сезонны гандаль спецыяльнымі таварамі, звычайна на адкрытым месцы (напр. кніжны б., навагодні б.);

3) перан. бязладная гаворка, крык, шум;

птушыны б. — месца на беразе мора, дзе гняздзяцца вялікія масы птушак.

базафілі́я

(ад гр. basis = аснова + -філія)

здольнасць клетак і тканак жывёлы або расліны афарбоўвацца асноўнымі фарбавальнікамі (параўн. ацыдафілія).

базафі́лы

(ад гр. basis = аснова + -філ)

адна з форм зярністых лейкацытаў (гранулацытаў), у цытаплазме якіх змяшчаюцца гранулы 2, што афарбоўваюцца асноўнымі фарбавальнікамі (параўн. нейтрафілы, эазінафілы).

базафі́льны

(ад гр. basis = аснова + phileo = люблю);

б-ыя расліны — расліны, якія растуць на шчолачных глебах.

базе́даў

[ням. К. Basedow = прозвішча ням. ўрача (1799—1854)];

б-ва хвароба — тое, што і тырэатаксікоз.

базі́дыя

(н.-лац. basidium, ад гр. basidion = невялікая аснова, фундамент)

орган размнажэння ў базідыяміцэтаў, які складаецца звычайна з чатырох аднаклетачных спораў.

базідыя́льны

(с.-лац. basidialis, ад гр. basidion = невялікая аснова, фундамент)

які забяспечаны базідыяй;

б-ыя грыбы — тое, што і базідыяміцэты.

базідыяміцэ́ты

(н.-лац. basidiomycetes, ад гр. basidion = невялікая аснова, фундамент + mykes, = etos = грыб)

клас вышэйшых грыбоў, для якога характэрна размнажэнне спорамі, што развіваюцца ў базідыях, пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, многія паразіты раслін.

базідыяспо́ра

(ад базідыя + спора)

спора палавога размнажэння базідыяльных грыбоў.