дыктыясо́ма
(ад гр. diktyon = сетка + сома)
біял. адзін са структурных элементаў клеткі.
дыктыястэ́ла
(ад гр. diktyon = сетка + стэла)
адзін з тыпаў цэнтральнага цыліндра сцябла вышэйшых раслін, мае сеткаватую структуру (напр. у папарацей).
дыктыясфе́рыум
(н.-лац. dictyosphaerium)
каланіяльная зялёная водарасць сям. дыктыясферыевых, якая пашырана ў вадаёмах рознага тыпу, а таксама ў глебе.
дыктыяхларэ́ла
(н.-лац. dictyochlorella)
каланіяльная зялёная водарасць сям. пальмелавых, якая трапляецца ў планктоне азёр.
ды́кцыя
(лац. dictio)
вымаўленні; выразнасць у вымаўленні слоў і складоў.
дылатаме́трыя
(ад лац. dilatatio = расшырэнне + -метрыя)
сукупнасць метадаў вымярэння цеплавога расшырэння цел.
дылата́цыя
(лац. dilatatio = расшырэнне)
мед. расшырэнне, расцяжэнне (напр. д. жалудачкаў сэрца).
дылато́граф
[ад лац. dilata(tio) = расшырэнне + -граф]
прыбор для аўтаматычнага запісвання змены аб’ёму якога-н. цела.
дылато́метр
[ад лац. dilata(tio) = расшырэнне + -метр]
прыбор для вызначэння змен у аб’ёме цвёрдых цел і вадкасцей пры награванні.
дыле́ма
(гр. dilemma)
1) лог. суджэнне або вывад з двума ўзаемавыключальнымі палажэннямі, з якіх неабходна выбраць адно, бо трэцяе немагчыма;
2) перан. цяжкі выбар паміж дзвюма магчымасцямі.