Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фларагра́фія

(ад флора + -графія)

раздзел фларалогіі, які займаецца апісаннем таксонаў рэгіянальных флор, складаннем фларыстычных зводак, гербарыяў.

фларало́гія

(ад флора + -логія)

раздзел батанікі, які вывучае відавы склад флор, аналізуе яго, вызначае структуры флор, шляхі іх рацыянальнага выкарыстання і аховы.

фларты́мберс

(англ. floortimber, ад floor = падлога + timber = бэлька)

ніжняя частка шпангоўта на драўляным судне.

фларыдзі́н

(ад англ. Florida = назва паўвострава ў ЗША)

гліна з прымессю вокісаў кальцыю, магнію, шчолачы; выкарыстоўваецца пры ачышчэнні нафтапрадуктаў і перапрацоўцы тлушчаў.

флары́зм

(ад лац. flos, floris = кветка)

мастацтва камбінаванага засушвання раслін для стварэння карцін.

флары́н

(іт. florino, ад с.-лац. florenus)

1) старадаўняя фларэнтыйская залатая або сярэбраная манета, прынятая пазней за ўзор у многіх еўрапейскіх краінах;

2) грашовая адзінка Нідэрландаў, роўная 100 цэнтам, галандскі гульдэн.

флары́ст

(ад флора)

мастак, які стварае свае творы з засушаных раслін (галінак, кветак, моху).

флары́стыка

(ад лац. flos, floris = кветка)

раздзел батанікі, які займаецца сістэматычным апісаннем усіх відаў раслін, што растуць у пэўнай краіне, вобласці, раёне і складаюць флору дадзенай тэрыторыі.

фларэа́ль

(фр. floreal, ад лац. floreus = багаты кветкамі)

восьмы месяц (з 20—21 красавіка па 19—20 мая) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793—1805 гг.

флат

(англ. flat)

друкарская папера ў лістах, а не ў рулонах.