Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тор1

(лац. torus = выпукласць)

геаметрычнае цела, якое ўтвараецца вярчэннем круга каля восі, што ляжыць у яго плоскасці, але не перасякае яго.

тор2

[ад іт. E. Torricelli = прозвішча іт. фізіка (1608—1647)]

адзінка ціску, роўная ціску, які ўтварае слупок ртуці вышынёй у 1 мм; ужываецца пры вакуумных вымярэннях.

То́ра

(ст.-яўр. Tora = вучэнне)

першая частка Бібліі (Пяцікніжжа) у яўрэяў, а таксама пергаментны скрутак з гэтым тэкстам, які захоўваецца ў сінагозе як прадмет рэлігійнага культу.

то́ракс

(гр. thoraks = грудзі)

грудная клетка.

то́рмаз

(гр. tormos = адтуліна, утулка)

1) прыстасаванне для запавольвання або спынення руху машыны, цягніка і інш.;

2) перан. тое, што з’яўляецца перашкодай у развіцці чаго-н.

торп

гл. тарпа.

торс

(іт. torso)

тулава чалавека, а таксама адлюстраванне яго ў скульптуры, жывапісе.

торт

(ням. Torte)

кандытарскі выраб са здобнага цеста з крэмам, фруктамі і інш.

торф

(ням. Torf)

шчыльная маса, якая ўтварылася з рэштак рэшткаў раслін, што падвергліся няпоўнаму разлажэнню ва ўмовах балот, выкарыстоўваецца як паліва, угнаенне і для тэхнічных мэт.

торфабрыке́т

(ад торф + брыкет)

спрасаваны ў выглядзе плітак, цаглін торф, які выкарыстоўваецца як паліва.