Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

монафізі́цтва

(ад монафізіты)

плынь у хрысціянстве, якая ўзнікла ў 5 ст. у Візантыі і прызнавала наяўнасць у Хрыста толькі адной боскай прыроды, адмаўляючы чалавечую сутнасць.

монафілі́я

(ад мона- + гр. phylon = род, племя)

паходжанне пэўнай групы арганізмаў ад аднаго агульнага продка (параўн. поліфілія).

монахрама́тар

(ад мона- + гр. chroma, -atos = колер)

прыбор для выдзялення вузкіх інтэрвалаў частот або даўжынь хваль светлавога спектра.

монахраматы́чны

(ад мона- + храматычны)

аднаколерны, не змешаны;

м-ае святло — святло, якое характарызуецца пэўнай даўжынёй светлавой хвалі (параўн. поліхраматычны).

монацукры́ды

(ад мона- + цукрыды)

клас арганічных злучэнняў, простыя вугляводы, няздольныя да гідролізу (напр. глюкоза, фруктоза).

монацыто́з

(ад мона- + -цытоз)

залішняя колькасць манацытаў у перыферычнай крыві пры некаторых інфекцыйных захворваннях (туберкулёзе, сіфілісе, лейшманіёзе і інш.) і запаленчых працэсах у арганізме.

монацэнтры́зм

(ад мона- + цэнтр)

тэорыя ў антрапалогіі аб паходжанні чалавека сучаснага тыпу і людскіх рас ад адной формы выкапнёвага чалавека ў адной вобласці зямнога шара (проціл. поліцэнтрызм).

мондыялі́зм

(ад фр. mondial = сусветны)

1) глабальнае мысленне, агульначалавечы светапогляд, які разглядае насельніцтва Зямлі як адзіную папуляцыю;

2) грамадска-палітычны рух за ўстанаўленне ўлады адзінага сусветнага ўраду.

монстр

(фр. monstre, ад лац. monstrum = пачвара)

пачвара, страшыдла (аб тым, што здзіўляе сваёй незвычайнасцю, памерамі і г.д.).

монтмарылані́т

(фр. montmorillonite, ад Montmorillon = назва горада ў Францыі)

мінерал класа сілікатаў белага колеру з шараватым, чырванаватым адценнямі; выкарыстоўваецца ў нафтавай, тэкстыльнай, гумавай, папяровай і іншых галінах прамысловасці.