Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шу́лер

(польск. szuler, ад чэш. šuliř = ашуканец)

1) ігрок, які ў картачнай гульні выкарыстоўвае махлярскія, ашуканскія прыёмы;

2) перан. падманшчык, махляр, ашуканец.

шунгі́т

(ад рус. Шунга = назва мясцовасці ля Анежскага возера)

мінерал чорнага або матава-шэрага колеру, падобны на антрацыт, графіт.

шунт

(англ. shunt = адгалінаванне)

электрычны або магнітны ланцуг, які ўключаецца паралельна асноўнаму ланцугу вымяральнага прыбора для аслаблення току.

шурф

(ням. Schurf)

вертыкальная шахта невялікай глыбіні для разведкі карысных выкапняў, падрыўных работ і інш.

шу́тэ

(ням. Schütte)

хвароба ігліцы хвойных дрэў, якая выклікаецца патагеннымі грыбамі.

шу́фель

(ням. Schaufel)

шырокая, глыбокая лапата для перасыпання сыпучых рэчываў.

шуфля́да

(польск. szuflada, ад ням. Schubiade)

1) скрынка стала, камоды, шафы;

2) аконная каробка, у якую ўстаўляюцца рамы.

Шуцбу́нд

(ням. Schutzbund = літар. саюз абароны)

ваенізаваная арганізацыя сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі ў 1920—30-я гады, якая была разгромлена ўрадавымі войскамі ў 1934 г.

шу́цман

(ням. Schutzmann)

паліцэйскі ў Германіі.

шхе́ры

(шв. skär = скала)

скалістыя астравы побач з моцна зрэзанымі марскімі берагамі; прыбярэжны марскі раён, у склад якога ўваходзяць такія астравы.