Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

штэ́йгер

(ням. Steiger)

уст. горны майстар у рудніках.

штэйн

(ням. Stein = літар. камень)

прамежкавы або пабочны прадукт, які атрымліваецца пры плаўцы руд каляровых металаў.

штэйнгу́т штэ́йнгут

(ням. Steingut)

тонкі фаянс.

штэ́кер

(ням. Stecker)

металічны кантактны стрыжань, які служыць аднаполюснай вілкай штэпсельнага (гл. штэпсель) злучэння.

штэ́мпель

(ням. Stempel)

пячатка з выпуклым адваротным надпісам або малюнкам, а таксама адбітак, зроблены такой пячаткай (напр. паштовы ш.).

штэ́псель

(ням. Stöpsel)

прыстасаванне ў выглядзе металічнай вілкі ў пластмасавым корпусе для падключэння ў электрычную сетку электрычных прыбораў.

штэрт

(гал. staart = хвост, кароткі канат)

мар. тонкі кароткі канец троса.

шуа́ны

(фр. chouans)

удзельнікі контррэвалюцыйных паўстанняў у Паўн.-Зах. Францыі ў час Французскай рэвалюцыі і да 1803 г.

шу́дры

(санскр. Sudry)

самая нізкая з чатырох варн у Стараж. Індыі, да якой належала беднае насельніцтва.

шу́ла, шуло́

(літ. Sùlas)

замацаванае ў сцяне вертыкальна бервяно; слуп, да якога прымацоўваецца створка варот.