Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дуадэні́т

(ад лац. duodeni = па дванаццаць)

запаленне дванаццаціперснай кішкі.

дуадэ́цыма

(лац. duodecima = дванаццатая)

муз. 1) дванаццатая ступень дыятанічнай гамы;

2) інтэрвал паміж першай і дванаццатай ступенямі гамы.

дуадэцыма́льны

(лац. duodecimus)

дванаццаты (напр. д-ая сістэма злічэння).

дуае́н

(фр. doyen = старшыня)

асоба, якая ўзначальвае дыпламатычны корпус 5 у якой-н. краіне.

дуалі́зм

(ад лац. dualis = дваісты)

1) філасофскае вучэнне, якое лічыць пачаткам быцця дзве незалежныя асновы — матэрыя і дух, спрабуючы спалучыць матэрыялізм з ідэалізмам (параўн. манізм, плюралізм 1);

2) дваістасць, раздвоенасць чаго-н.

дуалісты́чны

(ад лац. dualis = дваісты)

1) які мае адносіны да дуалізму;

2) дваісты, раздвоены.

дуа́ль-ка́рта

(ад лац. duo = два + карта)

адзін з носьбітаў інфармацыі ў аўтаматызаваных сістэмах кіравання; камбінаваны дакумент з тэкстам і дзіркамі, як у перфакарце.

дуа́нт

(ад лац. duo = два)

паскаральнае прыстасаванне цыклатрона і фазатрона.

дуапо́лія

(ад лац. duo = два + гр. poleo = прадаю)

эканамічная сітуацыя, пры якой канкурыруюць два пастаўшчыкі пэўнага тавару, не звязаныя паміж сабой манапалістычным пагадненнем аб цэнах, рынках збыту, квотах і інш.

дуапсо́нія

(ад лац. duo = два + psonia)

эканамічная сітуацыя, пры якой канкурыруюць два пакупнікі аднаго і таго ж тавару.