Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэламаду́кты

(ад цэлам + гр. ductus = праход)

каналы ў жывёл, якія злучаюць цэлом са знешнім асяроддзем.

цэламамі́цэс

(н.-лац. coelomomyces)

ніжэйшы грыб сям. бластакладыевых, які паразітуе на лічынках камароў.

цэласта́т

(ад лац. caelum = неба + -стат)

астранамічны прыбор з двума плоскімі люстэркамі, з якіх адно нерухомае, а другое рухаецца пры дапамозе гадзіннікавага механізма, што дае магчымасць вывучаць бачны рух нябесных свяцілаў, які назіраецца ў выніку сутачнага вярчэння Зямлі.

цэла́струм

(н.-лац. coelastrum)

цэнабіяльная зялёная водарасць сям. цэластравых, якая пашырана ў планктоне прэсных вадаёмаў.

цэласфе́рыум

(н.-лац. coelosphaerium)

каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. цэласферыевых, якая пашырана ў планктоне прэсных вадаёмаў.

цэлатэ́кс

[ад цэлю(лоза) + лац. tex = плецены]

адзін з замяняльнікаў скуры.

цэлатэ́лій

(ад лац. cellula = клетка + гр. thele = сасок, адростак)

эпітэлій, які высцілае другасную поласць цела чалавека і жывёл.

цэлафа́н

[ад цэлю(лоза) + гр. phanos = светлы]

тонкая празрыстая плёнка з цэлюлозы, якая выкарыстоўваецца для ўпакоўкі.

цэлесці́н

(ад лац. caelestis = нябесны)

мінерал класа сульфатаў блакітнага колеру са шкляным бляскам; выкарыстоўваецца ў харчовай і хімічнай прамысловасці, металургіі.

цэліба́т

(лац. caelibatus, ад caelebs = нежанаты)

абавязковая бясшлюбнасць, устаноўленая для каталіцкага духавенства ў 11 ст.