Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

турбуле́нтны

(лац. turbulentus = бязладны, хаатычны)

хаатычны, віхравы;

т. рух вадкасці (газу) — рух, пры якім адбываецца моцнае перамешванне вадкасці (газу); параўн. ламінарны.

турбуле́нцыя

(лац. turbulentia = неспакой, віраванне)

віхравы, беспарадкавы рух часцінак вадкасці або газу.

ту́ргар

(п.-лац. turgor, ад turgere = набракнуць, напоўніцца)

стан напружання клетачнай абалонкі ў раслін, выкліканы ціскам яе змесціва.

турма́

(ням. Turm)

1) месца зняволення, будынак, дзе ўтрымліваюцца асобы, што знаходзяцца пад следствам або прыгавораны судом да пазбаўлення волі;

2) перан. месца, дзе жывуць пад прыгнётам.

турмалі́н

(фр. tourmaline, ад сінгал. toramalli)

мінерал класа сілікатаў чорнага, бурага, ружовага, зялёнага і іншых колераў, які выкарыстоўваецца ў оптыцы, радыётэхніцы і ювелірнай справе.

турнадо́зер

(ад англ. turn = змяненне напрамку + dozer = бульдозер)

машына для перасоўвання рэйкавых пуцей і лентачных канвеераў, якая выкарыстоўваецца ў кар’ерах.

турні́к

(ад фр. tourner = круціцца, вярцецца)

гімнастычны снарад, які складаецца з дзвюх стоек і гарызантальнай металічнай перакладзіны.

турніке́т

(фр. tourniquet)

1) прыстасаванне ў выглядзе рухомай крыжавіны, што ўстанаўліваецца ў праходах, каб наведвальнікі маглі праходзіць па адным;

2) кроваспыняльны жгут у выглядзе зробленай з матэрыі або скуры пятлі, што скручваецца з дапамогай рычага (палачкі).

турні́р

(ням. Turnier, ад фр. tourneoi)

1) спартыўнае спаборніцтва, у якім усе ўдзельнікі маюць паміж сабой па адной ці дзве сустрэчы (напр. шахматны т.);

2) спаборніцтва сярэдневяковых рыцараў.

турнэ́

(фр. tournée)

1) падарожжа па кругавым маршруце;

2) паездка артыстаў на гастролі, а таксама спартсменаў на выступленні.