Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ромбададэка́эдр

(ад ромб + дадэкаэдр)

простая форма кубічнай крышталеграфічнай сістэмы, абмежаваная дванаццаццю гранямі, якія маюць форму ромба.

ро́мні-ма́рш

(англ. Romney Marsh = назва раўніны ў графстве Кент у Англіі)

парода паўтанкарунных скараспелых авечак, выведзеная ў 19 ст. у Англіі.

ро́нда

(іт. rondo)

форма музычнага твора, заснаваная на чаргаванні галоўнай тэмы з адной ці некалькімі пабочнымі.

ро́ндаль

(польск. rondel, ад фр. rondelle = кружок)

уст. каструля з ручкай.

роп

(англ. rope = вяроўка)

адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 6,096 м.

ро́стбіф

(англ. roastbeef)

ялавічына, засмажаная вялікім кавалкам.

ро́стверк

(ням. Rostwerk, ад Rost = краты + Werk = пабудова)

ніжняя частка фундамента збудавання.

ростр

(лац. rostrum = нос карабля)

таран у выглядзе галавы якой-н. жывёлы на насавой частцы старажытнарымскага ваеннага карабля.

ро́стра

(лац. rostra = насы караблёў)

1) трыбуна на форуме Стараж. Рыма, упрыгожаная насамі караблёў, захопленых у непрыяцеля;

2) архіт. упрыгожанні калон у выглядзе насавой часткі старажытнага судна.

ро́струм

(лац. rostrum = дзюба, морда)

1) частка вапняковага шкілета белемнітаў;

2) пярэдняя частка галавы ў некаторых рыб (напр. асятровых і акулавых);

3) хабаток у членістаногіх.