Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ні́ксы

(ням. Nixen)

вадзяныя духі, русалкі ў старажытнагерманскай міфалогіі.

ніктафо́бія

(ад гр. nyks, -ktos = ноч + -фобія)

неадольная боязь цемры, сімптом псіхічнага расстройства.

ніктуры́я

(ад гр. nyks, -ktos = ноч + -урыя)

мед. выдзяленне значнай часткі сутачнай колькасці мачы ноччу, а не днём.

ніктына́стыі

(ад гр. nyks, -ktos = ноч + настыі)

рухі органаў вышэйшых раслін, абумоўленыя зменай дня і ночы (напр. раскрыванне кветак зранку і закрыванне іх на ноч).

нільсбо́рый

[н.-лац. nielsbohrium ад Nils Bohr = імя і прозвішча дацкага фізіка (1885—1962)]

штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент.

німб

(п.-лац. nimbos = воблака, туман)

1) выява ззяння ў выглядзе круга вакол галавы як сімвал святасці на іконах, карцінах рэлігійнага зместу;

2) перан. атмасфера поспеху вакол каго-н. (напр. н. славы).

ні́мбус

(п.-лац. nimbus)

дажджавая хмара.

ні́мфа

(гр. nymphe)

1) бажаство ў вобразе жанчыны, якое ўвасабляе розныя сілы прыроды ў старажытнагрэчаскай міфалогіі;

2) стадыя ў развіцці большасці членістаногіх жывёл з няпоўным іх ператварэннем.

німфалі́ды

(н.-лац. nymphalidae, ад гр. nymphe = німфа)

сямейства стракатых дзённых матылькоў, водзяцца ўсюды, асабліва разнастайныя і шматлікія ў тропіках.

німфама́нія

(ад німфа + манія)

хваравіта-павышаная палавая цяга ў жанчын.