Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вульгары́зм

(ад лац. vulgaris = просты, звычайны)

грубае, непрыстойнае слова ці выраз, ужытыя ў літаратурнай мове.

вульфені́т

[ням. Wulfenit, ад F. Wulfen = прозвішча аўстр. мінералога (1728—1805)]

мінерал класа малібдатаў, малібдат свінцу крышталічнай будовы, пераважна жоўтага колеру; руда свінцу.

вундэркі́нд

(ням. Wunderkind = літар. цуда-дзіця)

дзіця з надзвычайнымі для свайго ўзросту здольнасцямі (часам іранічна).

ву́стрыцы

(н.-лац. ostreidae, ад гр. ostreon = чарапашка)

сямейства марскіх малюскаў класа двухстворкавых; пашыраны ў Атлантычным акіяне, Міжземным і Чорным морах; прыдатныя для яды.

вухна́ль

(польск. hufiial, ад ням. Hufnagel)

плоскі цвік для прыбівання падковы да капыта.