Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бластазо́іды

(ад бласта- + гр. zoon = жывёла + -оід)

дачэрнія асобіны, якія ўтвараюцца ў некаторых многавусікавых кальчацоў пры пачкаванні.

бластаідэ́і

(н.-лац. blastoidea, ад гр. blastos = парастак + eidos = выгляд)

клас вымерлых беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых, панцыр якіх нагадваў бутонападобны келіх; існавалі ў морах палеазою.

бластакіне́з

(ад бласта- + -кінез)

згінанне зародка некаторых членістаногіх і малюскаў у працэсе эмбрыянальнага развіцця.

бластакла́дыя

(н.-лац. blastocladia)

ніжэйшы грыб сям. бластакладыевых, які развіваецца на раслінных рэштках, што плаваюць у вадзе.

бластаме́ры

(ад бласта- + -мер)

клеткі, якія ўтвараюцца пры драбленні яйцаклеткі жывёл і чалавека.

бластаміко́з

(н.-лац. blastomycosis, ад гр. blastos = парастак + mykes = грыб)

хвароба скуры і ўнутраных органаў жывёл і чалавека, якая выклікаецца бластаміцэтамі.

бластаміцэ́ты

(ад бласта- + -міцэты)

група дражджавых грыбоў, некаторыя віды якіх выклікаюць хваробы людзей і жывёл.

бластапо́р

(ад бласта- + -пор)

адгуліна,. якая злучае ўнутраную поласць зародка жывёльнага арганізма на стадыі гаструлы са знешнім асяроддзем.

бластацы́ста

(ад бласта- + цыста)

стадыя развіцця зародка мнагаклетачных жывёл і чалавека, якая наступае ў выніку дзялення аплодненай яйцаклеткі.

бластацэ́ль

(ад бласта- + гр. koilos = полы)

поласць паміж бластамерамі зародка мнагаклетачных жывёл і чалавека на стадыі бластулы (параўн. гастрацэль).